Ян Брэйгель Малодшы

Ян Брэйгель Малодшы (нідэрл.: Jan Bruegel de Jonge; 13 верасня 1601 — 1 верасня 1678) — нідэрландскі (фламандскі) мастак, прадстаўнік паўднёванідэрландскай (фламандскай) дынастыі Брэйгель.

Ян Брэйгель Малодшы
нідэрл.: Jan Brueghel de Jonge
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 13 верасня 1601(1601-09-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1678(1678-09-01)[4][5][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Брэйгель Старэйшы
Маці Isabelle de Jode[d]
Жонка Anna Maria Janssens[d]
Дзеці Jan Pieter Brueghel[d], Абрахам Брэйгель і Jan Baptist Brueghel[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў старэйшым дзіцем у сям’і. Праз два гады пасля яго нараджэння памерла маці, Ізабела дэ Ёдэ, і бацька ажаніўся з Катарынай ван Марыенбург, ад якой у яго было 8 дзяцей. Будучы першынцам, Ян працягнуў бацькоўскую дынастыю і стаў мастаком. Ва ўзросце дзесяці гадоў ён паступіў у вучні да бацькі. На працягу свайго творчага шляху ён ствараў палотны ў такім стылі. Разам са сваім братам Амброзусам пісаў краявіды, нацюрморты, алегарычныя кампазіцыі і іншыя работы, поўныя дробных дэталей. Ён капіраваў працы свайго бацькі і прадаваў іх пад яго подпісам. Творы Яна Малодшага адрозніваюць ад работ Яна Старэйшага па крыху ніжэйшай якасці і асветленасці.

Ян здзяйсняў падарожжа па Італіі (1625), калі атрымаў вестку аб смерці свайго бацькі ад халеры. Ён перапыніў ваяж і неадкладна вярнуўся, каб узначаліць антверпенскую майстэрню. Неўзабаве ён дасягнуў значнага становішча і стаў дэканам Гільдыі Св. Лукі (1630). Лепшыя працы Яна Малодшага — буйныя пейзажы.

Зноскі

  1. Jan Bruegel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Netherlands Institute for Art History
  4. Jan (II) Breughel
  5. Jan Brueghel d.y. // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.