Ян Венікс (нідэрл. Jan Weenix; 1642, Амстэрдам, Галандыя — 19 верасня 1719, Амстэрдам, Галандыя) — галандскі мастак XVII стагоддзя, майстар дэкаратыўных пано і нацюрмортаў. Часам пісаў партрэты, рабіў афорты. Навучаўся ў свайго бацькі, Яна Баптыста Венікса, разам са сваім стрыечным братам Мельхіёрам дэ Хондэкутэрам. Як і яго бацька, Ян прысвяціў сябе розным тэмам, але яго слава ў асноўным звязана з яго карцінамі з мёртвымі жывёламі і сцэнамі палявання. Многія карціны ў гэтым жанры, якія раней прыпісваліся старэйшаму Веніксу, цяпер прынята лічыць творамі яго сына.

Ян Венікс
Партрэт
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1642[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1719(1719-09-19)[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Баптыст Венікс
Дзеці Maria Weenix[d]
Commons-logo.svg Ян Венікс на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дакладная дата нараджэння Яна Венікса не ўстаноўлена. Год нараджэння вядуць ад заявы мастака падчас шлюбу ў царкве, калі ён паведаміў, што яму 30 год. Нарадзіўся ў сям’і мастака Яна Баптыста Венікса, які і быў яго першым настаўнікам. Маці Яна паходзіла з сям’і Хондэкутэр. Бацька на чатыры гады перабраўся ў Італію, дзе ўдасканальваў мастацкае майстэрства. Сям’я ў той час перабралася жыць у горад Утрэхт.

У 1664 годзе Ян Венікс выплаціў унёсак і стаў членам мастацкай гільдыі Святога Лукі ва Утрэхце, дзе працаваў да 1668 года. У 1670 годзе ажаніўся з Пітэрнелай Бэкерс. У сям’і было двое дзяцей — сын і дачка. Сярод заказчыкаў мастака — галандцы, купцы з Іспаніі, рускі цар Пётр I, які знаходзіўся ў Галандыі падчас Вялікага пасольства. У 1702—1712 гадах зафіксавана знаходжанне мастака ў горадзе Дзюсельдорф, дзе ён выконваў замовы курфюрста Пфальца.

Выдатныя ўзоры яго пэндзля захоўваліся ў Мюнхенскай пінакатэцы, у карцінных галерэях Парыжа, Амстэрдама, Гаагі, Вены, Браўншвейга, Бруселя і г. д. Эрмітаж таксама валодае некалькімі яго карцінамі.

Памёр і быў пахаваны ў Амстэрдаме 19 верасня 1719 года.

Зноскі

  1. Jan Weenix II // Artcyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Weenix // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Jan Weenix // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.