Ян Віктаравіч Любанскі
Ян Віктаравіч Любанскі (польск.: Jan Lubański; каля 1772 — пасля 1829) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, вайсковец, буйны землеўласнік, масон.
Ян Віктаравіч Любанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Гжымала[d] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1772 | ||||||
Смерць | не раней за 19 кастрычніка 1827 | ||||||
Род | Любанскія[d] | ||||||
Бацька | Віктар Любанскі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Радзівілаў[d] | ||||||
Жонка | Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d] | ||||||
Дзеці | Зянон Любанскі[d] і Ян Канты Любанскі | ||||||
Член у | |||||||
Чын | |||||||
Бітвы |
Паходжанне і сям'яПравіць
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх гербу «Грымала», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Пінскім павеце ВКЛ і Віленскай і Мінскай губернях Расійскай Імперыі.
Нарадзіўся ў сям'і Віктара Любанскага і князёўны Ганны Радзівіл.
26 лютага 1818 года ажаніўся ў маёнтку Лошыца са Станіславай Прушынскай (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), дачкой Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813), падкаморыя менскага, і Ганны з роду Сямашкаў[1].
Меў двух сыноў:
- Зянон Янавіч Любанскі (нар. каля 1820);
- Ян Янавіч Любанскі (1820—1884).
Службовая і вайсковая дзейнасцьПравіць
Цывільна-вайсковы камісар Пінскага павета ў 1792—1793 гг., люстратар старосцінскіх маёнткаў у 1793—1795 гг., давыд-гарадоцкі земскі спраўнік у 1795—1797 гг., мінскі павятовы суддзя з 1798—1801 гг., старшыня 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда ў 1802—1805, калежскі саветнік (1804), стацкі саветнік (1826).
Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона, 19 жніўня 1812 года быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Пінскага павета. Камандзір другога батальёна палка стральцоў літоўскіх[pl][2]. Не вярнуўся з-за мяжы ў Расійскую імперыю адразу пасля вайны. Яго спадчынны маёнтак Пінкавічы ў Пінскім павеце Мінскай губерні, паводле царскага маніфеста, быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб. У 1818 г. — адстаўны палкоўнік польскай службы.
Вілейскі павятовы маршалак у 1823—1825 гг., чыноўнік па асобых даручэннях Дэпартамента народнай асветы ў 1825—1826 гг., стацкі саветнік (1826), мінскі павятовы маршалак у 1826—1829 гг[1].
МасонстваПравіць
Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 4-й ступені, звольнены ў 1820 годзе. Член ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1814. Сябра ложы 3-й ступені ў 1818 годзе. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою», масон 3-й ст. у 1818; 4-й ст. — у 1820 годзе.
МаёнткіПравіць
Спадчынны маёнтак Пінкавічы ў Пінскім павеце быў канфіскаваны. Набыў маёнтак Любань у Вілейскім павеце (на 1827 г. — 955 душ прыгонных муж. полу)[1].
Зноскі
- ↑ а б в ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
- ↑ PUŁK STRZELCÓW PIESZYCH LITEWSKICH (польск.) . Napoleon.org.pl. Праверана 25.09.2021.
ЛітаратураПравіць
- Швед, В. В. Лубанскі (Лубаньскі, Любаньскі) Ян Гжымала // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.