Ян Гакарт (нідэрл.: Jan Hackaert; 1 лютага 1628, Амстэрдам — пасля 1685) — галандскі жывапісец і гравёр Залатога веку Нідэрландаў. Адзін з вядомых прадстаўнікоў галандскага пейзажнага жывапісу XVII стагоддзя.

Ян Гакарт
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 лютага 1628(1628-02-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1685[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Жыў і працаваў у Амстэрдаме. У 1653—1658 гадах наведаў Германію, Швейцарыю і Італію, пісаў пейзажы, якія адрозніваюцца цудоўнай лінейнай і паветранай перспектывай і цеплынёй тону. Фігуры людзей і жывёл у яго карцінах нярэдка выконвалі А. Ван дэ Велдэ і І. Лінгельбах. Жыў у Гаазе.

Найлепшыя з яго твораў знаходзяцца ў Амстэрдамскім Рэйксмюсеуме («Ясеневая алея» з фігурай А. Ван дэ Велдэ, «Гарысты ландшафт» і інш.), у калекцыі Ліхтэнштэйна, мюнхенскай Пінакатэцы, у Вене, у Капенгагенскай, Франкфурцкай і Дрэздэнскай галерэях («Паляўнічыя ў парку»), у Эрмітажы («Паляванне на аленяў», з фігурай І. Лінгельбаха) і ў некаторых іншых музеях.

Акрамя карцін, Ян Гакарт пакінуў значную колькасць алоўкавых і акварэльных малюнкаў і шэсць аквафортных гравюр, выкананых у манеры Антоні Ватэрло.

Сам пісаў пейзажныя фоны для іншых мастакоў, такіх як Нікаласа Пітэрса Берхема і А. Ван дэ Велдэ.

Зноскі

  1. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO1405_III Праверана 24 мая 2024.
  2. Jan Hackaert // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jan Hackaert // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.