Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1654, Жамойць — 14 жніўня 1708, Кідуляй, цяпер Шакейскі раён, Літва) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў герба ўласнага «Крышпін», сын Гераніма.
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein | ||
![]() | ||
![]() Герб «Крышпін» | ||
| ||
---|---|---|
1694 — 1695 | ||
Папярэднік | Уладзіслаў Сільніцкі | |
Пераемнік | Ян Мікалай Згерскі | |
| ||
1695 — 1708 | ||
Папярэднік | Казімір Пац | |
Пераемнік | Ян Мікалай Згерскі | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | ксёндз, каталіцкі дыякан | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | каля 1654 Жамойць | |
Смерць | 14 жніўня 1708 | |
Пахаванне | ||
Род | Крышпін-Кіршэнштэйны | |
Бацька | Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | |
Маці | Ганна Млоцкая |
Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі і Падуанскім універсітэце. У 1678 высвечаны на святара. Ад 1681 віленскі канонік, ад 1685 кусташ. У 1687—1695 рэферэндар духоўны літоўкі. У 1694 названы тытулярным біскупам салоненскі і прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнай вайны 1700—1721 перайшоў на шведскі бок. Пахаваны ў Віленскай кафедры.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Крышпіны-Кіршэнштэйны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 156-157. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.