Ян Даманоўскі

біскуп жамойцкі

Ян Даманоўскі (польск.: Jan Domanowski; каля 1496[3] ці 1500 [4], вёска Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.

Ян Даманоўскі
Jan Domanowski
Біскуп жамойцкі
1556 — 1563
Папярэднік Вацлаў Вярбіцкі
Пераемнік Станіслаў Наркускі
Нараджэнне каля 1496 ці 1500
Смерць 1563
Род Даманоўскія[d]
Веравызнанне каталіцтва[1] і Каталіцкая Царква[2]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп

Біяграфія правіць

Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права і тэалогію. У 1521 пры дапамозе вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 пробашч у Іўі, ад 1528 канонік віленскі, ад 1529 пробашч кафедры святога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасля пажару. У 1526 удзельнічаў у складанні 1-га віленскага сінадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531, актыўны змагар з Рэфармацыяй.

Ад 1539 сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасля — Жыгімонта Аўгуста). У 15401544 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэнні мяжы з Інфлянтамі, у 1545 з Прусіяй. У 1546 пасол ад Паноў-Рады да Жыгімонта II ў справе ўніфікацыі манеты ВКЛ і Польшчы. У 1551 пасланец у Інфлянты для ўрэгулявання памежных пытанняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статута ВКЛ 1566 года, якая складалася з 5 каталікоў і 5 праваслаўных.

У 1555 прызначаны, а ў 1556 зацверджаны біскупам жамойцкім. Збіраў падаткі са святароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётр Раізій апрацаваў статут жамойцкай дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 15591561 удзельнічаў ва ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх выраўалася пытанне далучэння Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 прымаў прысягу ў Готарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасць ВКЛ.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 жніўня 2023.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 14 лютага 2021.
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299

Літаратура правіць