Ян Дамінік Лапацінскі

Ян Дамінік Лапацінскі (9 мая 1708, мястэчка Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства — 11 студзеня 1778) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Канонік віленскі (з 1732) і схаластык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[1].

Ян Дамінік Лапацінскі
Jan Daminik Łapacinski. Ян Дамінік Лапацінскі (XVIII) (3).jpg
Ян Дамінік Лапацінскі
POL COA Lubicz.svg
Герб «Любіч»
 
Дзейнасць ксёндз
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 9 мая 1708(1708-05-09)
Смерць 11 студзеня 1778(1778-01-11) (69 гадоў)
Род Лапацінскія
Бацька Лявон Лапацінскі[d]
 
Узнагароды
ордэн Белага арла

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капеланам.

Прыхільнік Сапегаў, быў капеланам іх саюзніка Міхала Юзафа Масальскага, выхоўваў яго сына Ігнацыя. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ежы Мнішка і яго саюзнікаў Радзівілаў.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расійскімі войскамі выехаў у Прусію, пазней вярнуўся.

Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзняць узровень адукацыі святароў. Аднавіў некалькі касцёлаў і біскупскіх рэзідэнцый, заснаваў духоўную семінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.

Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцёльнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[2].

ГалерэяПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць