Ян Даўгірд

(пам. 1443) ваявода віленскі

Ян Даўгірд, Даўгерд (пам. на пачатку 1443) — літоўскі баярын герба «Памян».

Ян Даўгірд
літ.: Jonas Daugirdas
Герб «Памян»
Герб «Памян»
3-і ваявода віленскі
1433 — 1443
Папярэднік Юрый Гедыгольд
Пераемнік Ян Гаштольд
Смерць каля 1443
Жонка Н з Гаштольдаў[d][1][2]
Дзеці Андрушка Даўгірдавіч[d][3][2], Ганна Даўгірдаўна[d][4], Алена Даўгірдаўна[d][4] і Багдана Даўгірдаўна[d][5][2]

Імаверна, родзіч Сака, які быў прыняты да герба «Памян» у Гарадзельскай уніі. Магчыма тоесны Даўгірду Салкулевічу, які згадваецца ў канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў[удакладніць: камент.].

Маршалак гаспадарскі пры вялікім князю Вітаўце (зг. 1424), быў старостам камянецкім (зг. 16.9.1426), але пасля смерці Вітаўта ў 1430 годзе, пад ціскам падольскіх паноў, адмовіўся ад староства камянецкага. Пры вялікім князю Свідрыгайле з 1431 года староста віленскі, затым ваявода віленскі (не пазней 1433 — 1443). Заставаўся віленскім ваяводам і пры вялікім князю Жыгімонце Кейстутавічы, пэўна не вядома яго роля ў змове супраць Жыгімонта (1440).[6]

Сям’я

правіць

Быў жанаты, паводле тастамента 1485 года ў пераказе рэгесту 1634 года, з невядомай імем дачкой пана Андрэя Гаштольда. Пра іншыя шлюбы не вядома. Ёсць звесткі пра прынамсі чатырох дзяцей.[7]

  • Андрушка (Андрэй) Даўгірдавіч[7] — згадваецца ў 1454—1461 гадах, уладальнікам маёнткаў над сярэдняй Віліяй, пан на Свіранах і Лынтупах.
  • Анушка (Ганна) Даўгірдаўна[7] — у першым шлюбе (? — паміж 1461—1468) з панам Юшкам Гойцавічам, у другім (да 1481 — ?) з панам Іванам Іллінічам.
  • Олюшка (Алена) Даўгірдаўна[7] (? -- паміж 26.9.1502 і сакавіком 1503) — у шлюбе (да 1443 — ?) з князем Петкам Свірскім.
  • Багдана Даўгірдаўна (? -- пасля 1485) — напэўна, у шлюбе з Аляксандрам Вадарацкім, але не выключана, што ў пана Даўгірда была яшчэ адна дачка і Вадарацкі быў яе мужам[7]

Зноскі

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 228, 244. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. а б в Budzisz W. Spadkobiercy wojewody wileńskiego Dowgirda // Rocznik LituanistycznyInstytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2016. — Т. 2. — С. 25. — ISSN 2450-8454; 2450-8446doi:10.12775/RL.2016.2.02
  3. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 244, 245. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. а б Budzisz W. Spadkobiercy wojewody wileńskiego Dowgirda // Rocznik LituanistycznyInstytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2016. — Т. 2. — С. 25, 36–37. — ISSN 2450-8454; 2450-8446doi:10.12775/RL.2016.2.02
  5. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 244. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  6. Budzisz 2016, s. 24.
  7. а б в г д Budzisz 2016, s. 25.

Літаратура

правіць
  • Dowgird Jan // PSB, t. 5. -- Kraków, 1939–1946. -- S. 350–351.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927, T. 8.
  • Wojciech Budzisz Spadkobiercy wojewody wileńskiego Dowgirda // Rocznik Lituanistyczny № 2, 2016. — S. 23-45.