Ян Ежы Флемінг

падскарбі вялікі літоўскі, ваявода паморскі
(Пасля перасылкі з Ян Ежы Дэтлаў Флемінг)

Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (17461764), ваявода паморскі (17661771).

Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
Jan Jerzy Detloff Flemming
Ян Ежы Флемінг
Ян Ежы Флемінг
Герб «Флемінг»
Герб «Флемінг»
Ваявода паморскі
22 мая 1766 — 10 снежня 1771
Папярэднік Павел Міхал Мастоўскі
Пераемнік Ігнацы Францішак Пшабендоўскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1746 — 1764
Папярэднік Ян Міхал Салагуб
Пераемнік Міхал Бжастоўскі
Нараджэнне 3 сакавіка 1699(1699-03-03)
Смерць 12 снежня 1771(1771-12-12)[1] (72 гады)
Месца пахавання
Род Флемінгі[d]
Бацька Фелікс Фрыдрых фон Флемінг[d]
Маці Даратэя Сафія фон Флемінг[d]
Жонка Антаніна Чартарыйская, Канстанцыя Чартарыйская, Кацярына дэ Сегрыс дэ Бількен (Katarzyna de Seggris de Bielken)
Дзеці Ізабела з Флемінгаў
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Фелікса Фрыдрыха фон Флемінга, родзіч вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 года ў Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 1738—1746 гадах, вялікі падскарбі літоўскі ў 1746—1764 гадах; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.

Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752—1759 гадах староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.

Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.

З 1766 года ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Зноскі

  1. Jan Jerzy Detlov Flemming // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

правіць