Ян Ежы Радзівіл

(1588—1625) кашталян троцкі

Ян Юрый Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасцейскага павета — 18 снежня 1625, горад Кобрын) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі1613)

Ян Юрый Радзівіл
польск.: Jan Jerzy Radziwiłł
Ян Юрый Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Ян Юрый Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
кашталян троцкі
10 красавіка 1613 — 18 снежня 1625
Папярэднік Юрый Радзівіл
Пераемнік Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Нараджэнне 8 студзеня 1588(1588-01-08)[1]
Смерць 18 снежня 1625(1625-12-18)[1][2] (37 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Маці Альжбета з Вішнявецкіх
Жонка Элеанора з Астрожскіх
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў маёнткамі ва Украіне; II ардынат на Нясвіжы (1616).

Біяграфія

правіць

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава і Аляксандра Людвіка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Бранева, Аўгсбурга, падарожнічаў па Германіі, Італіі.

Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбунала ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сенатарам-рэзідэнтам пры каралю.

У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Германію, Бельгію, Англію, Францыю, Іспанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўніверсітэт у Падуі, а ў 1625 — у Балонні.

У шлюбе з Элеанорай Астрожскай дзяцей не меў, па яго смерці Нясвіжская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Уладзіслава[3].

У апошні год жыцця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр.

Зноскі

  1. а б Jan Jerzy Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 65.
  3. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

правіць