Ян Ежы Флемінг
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен — 10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (1746—1764), ваявода паморскі (1766—1771).
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Jerzy Detloff Flemming | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Міхал Мастоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Францішак Пшабендоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Міхал Салагуб | ||||||
Пераемнік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1699 |
||||||
Смерць |
12 снежня 1771[1] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Флемінгі[d] | ||||||
Бацька | Фелікс Фрыдрых фон Флемінг[d] | ||||||
Маці | Даратэя Сафія фон Флемінг[d] | ||||||
Жонка | Антаніна Чартарыйская, Канстанцыя Чартарыйская, Кацярына дэ Сегрыс дэ Бількен (Katarzyna de Seggris de Bielken) | ||||||
Дзеці | Ізабела з Флемінгаў | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын Фелікса Фрыдрыха фон Флемінга, родзіч вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.
З 1724 года ў Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 1738—1746 гадах, вялікі падскарбі літоўскі ў 1746—1764 гадах; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.
Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752—1759 гадах староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.
Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.
З 1766 года ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.
Зноскі
- ↑ Jan Jerzy Detlov Flemming // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
правіць- Казлоў Л. Флемінгі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 704. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.