Ян Жыжэмскі
Ян Жыжэмскі (? — да лютага 1635) — удзельнік Смаленскай вайны з Расіяй і паходу ў Валахію. Стольнік менскі з лютага 1633 года. Вызнаваў праваслаўе, фундаваў цэрквы і манастыры. 2 чэрвеня 1633 разам з праваслаўным насельніцтвам Менска спрабаваў дамагчыся выканання каралеўскага прывілея аб перадачы праваслаўным Мінскай царквы Святой Троіцы. З княжацкага роду Жыжэмскіх.
Ян Жыжэмскі | |
---|---|
![]() | |
Смерць | не пазней за люты 1635 |
Род | Жыжэмскія |
ЛітаратураПравіць
- Чарняўскі В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік). Мн, 2007.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.