Ян II Казімір Ваза
Ян II Казімір (польск.: Jan II Kazimierz; 22 сакавіка 1609 – 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648–1668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.
Ян II Казімір Ваза Jan II Kazimierz Waza | |||
![]() | |||
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
лістапад 1648 — 16 верасня 1668 | |||
Каранацыя: | 19 студзеня 1649 | ||
Папярэднік: | Уладзіслаў IV | ||
Пераемнік: | Міхаіл Вішнявецкі | ||
| |||
лістапад 1648 — 16 верасня 1668 | |||
Папярэднік: | Уладзіслаў IV | ||
Пераемнік: | Міхаіл Вішнявецкі | ||
Дзейнасць: | ксёндз, манарх | ||
Веравызнанне: | каталіцтва | ||
Нараджэнне: | 22 сакавіка 1609 Кракаў, Польшча | ||
Смерць: | 16 снежня 1672 (63 гады) Невер, Францыя | ||
Пахаванне: | |||
Дынастыя: | ![]() | ||
Бацька: | Жыгімонт III Ваза | ||
Маці: | Канстанца Аўстрыйская | ||
Жонка: | Марыя Луіза Ганзага | ||
Дзеці: | Марыя Ганна Ваза[d] і John Sigismund, Crown Prince of Poland[d] | ||
Аўтограф: | |||
Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (1648–1651), а таксама Патоп (1654–1667) і вайна са Швецыяй ў ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір'я (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.
У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладцзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгаання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з'явай.
Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны». Мн., 1996.
- Wasilewski T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.
У СецівеПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян II Казімір Ваза
- Jan II Kazimierz (Encyklopedia WIEM)(польск.)