Ян Казімір Умястоўскі
Ян Казімір Умястоўскі (польск.: Jan Kazimierz Umiastowski; ? — 1659) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Ян Казімір Умястоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Табенскі[d] | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Казімір Бабраўніцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Табенскі[d] | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Казімір Бабраўніцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Табенскі[d] | ||||||
Пераемнік | Марцін Аляксандр Бухавецкі[d] | ||||||
Смерць | 1659 | ||||||
Род | Умястоўскія[d] | ||||||
Жонка | Багдана з Шыцікаў Залескіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Ганна з Умястоўскіх[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з шляхецкага роду Умястоўскіх герба Рох III. Ян Казімір у 1633 годзе быў дэпутатам на элекцыйным сойме па выбранні на польскі сталец Уладзіслава IV, дэпутатам фіскальнага трыбунала ў Вільні (1635).
Атрымаў у спадчыну ад бацькі ў 1646 годзе маёнткі ў Інфлянтах з цэнтрам Нандэльштадт.
Служыў земскім пісарам берасцейскім і рэгентам Вялікай літоўскай канцылярыі (1648). На элекцыйным сойме па выбранні каралём Яна II Казіміра быў выбраны дэпутатэм ad pacta conventa і суддзёй compositi judicii.
У 1654 г. — земскі суддзя і падкаморый берасцейскі.
У маі — чэрвені 1655 г. — маршалак надзвычайнага варшаўскага сойма ад ВКЛ.
Пасля сябе пакінуў усю маёмасць сыну Яну Фабіяну.
Зноскі
правіць- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 129. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
правіць- Jan Kazimierz Umiastowski (англ.)