Ян Казімір Хадкевіч
(1616—1660) кашталян віленскі
Ян Казімір Хадкевіч (1616 — 13 сакавіка 1660) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1623—1633), кашталян віленскі (з 1646).
Ян Казімір Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Станіслаў Сапега | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | 1616[1][2] | ||||||
Смерць |
13 сакавіка 1660[3]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Крыштаф Хадкевіч[5] | ||||||
Маці | Альжбета з Кішкаў[d][5] | ||||||
Жонка | Соф’я з Пацаў[d][6] | ||||||
Дзеці | Ежы Караль, Міхал Канстанцін, Тэрэза, Ганна | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ магнацкага роду Хадкевічаў герба ўласнага («Касцеша» змененая), сын Крыштафа, ваяводы віленскага, і Альжбеты з Кішкаў.
20 ліпеня 1623 атрымаў пасаду канюшага вялікага літоўскага, а 13 красавіка 1646 — кашталяна віленскага.
31 жніўня 1636 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Соф’яй Пац, дачкой літоўскага падканцлера Стэфана Паца. Меў сыноў Ежы Караля, Міхала Канстанціна і дачок Тэрэзу і Ганну.
Памёр 13 сакавіка 1660 года, быў пахаваны ў Бераставіцы Вялікай.
Зноскі
- ↑ Jan Kazimierz Chodkiewicz // opac.vatlib.it
- ↑ Jan Kazimierz Chodkiewicz // NUKAT — 2002.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 81.
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 189. — 377 с.
- ↑ а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 143. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 188–189. — 377 с.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 710. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.