Ян Караль Даўгяла Завіша
біскуп віленскі
Ян Караль Даўгяла Завіша (польск.: Jan Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі. У некаторых даведніках імя памылкова даецца як Юры (Jerzy).
Ян Караль Даўгяла Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Юрый Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Белазор | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 1597 | ||||||
Смерць |
9 сакавіка 1661 |
||||||
Дынастыя | Даўгялы[d] | ||||||
Бацька | Каспар Янавіч Даўгяла |
Прадстаўнік шляхецкага роду Даўгялаў, сын Каспра Янавіча Даўгялы. Вучыўся за мяжою. З 1639 канонік, пазней архідыякан віленскі, рэферэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі з 16 кастрычніка 1656. Блізкі супрацоўнік караля Яна Казіміра.
Згодна з тэстаментам біскупа Яна, пасля ягонай смерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаванне разбуранага вайною касцёла ў Ашмянах.
Літаратура Правіць
- J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44-45.
- Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.