Ян Караль Дольскі

(1637—1695) маршалак вялікі літоўскі

Ян Караль Дольскі (1637 — 29 красавіка 1695) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Ян Караль Дольскі
Касцеша
Касцеша
Вялікі маршалак літоўскі
1691 — 1695
Папярэднік Станіслаў Казімір Радзівіл
Пераемнік Аляксандр Павел Сапега
Нараджэнне 4 лістапада 1637(1637-11-04)[1]
Смерць 29 красавіка 1695(1695-04-29)[2][3] (57 гадоў)
Род Дольскія[d]
Бацька Мікалай Дольскі[d]
Маці Алена з Ельскіх[d]
Жонка Альжбета з Астрарогаў[d] і Ганна з Хадароўскіх[d]
Дзеці Кацярына з Дольскіх[d]

Біяграфічныя звесткі правіць

Падстолі слонімскі з 1656, пінскі падкаморы (1662—1666) і маршалак (1666—1676), адначасова вялікі крайчы літоўскі (1670—1676), вялікі падчашы літоўскі (1676—1685), надворны (1685—1691) і вялікі маршалак літоўскі (з 1691).

Палкоўнік каралеўскі, староста пінскі і ваўкавыскі, адміністратар Аліцкай эканоміі.

Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расіяй, Турцыяй. У 1690 атрымаў ад урада Рэчы Паспалітай зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Каралін і бастыённы замак. Фундаваў кляштары і калегіумы піяраў у Дубровіцы ў 1684 і ў Любяшове (Новым Дольску) у 1686.

У канцы жыцця карыстаўся графскім тытулам.

Сям’я правіць

Паходзіў з княжацкага роду Дольскіх, сын пінскага харунжага Мікалая і Алены з Ельскіх.

Быў двойчы жанаты: з Альжбетай Астрарог і Ганнай Хадароўскай. 10 дзяцей Яна Караля памерлі ў маленстве, дачка Кацярына выйшла за Міхала Сервацыя Вішнявецкага (пасынак Яна Караля, сын яго другой жонкі Ганны Хадароўскай ад першага шлюбу). Ян Караль быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Дольскіх, маёнткі роду адышлі да Вішнявецкіх.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць