Ян Кезгайлавіч
(пам. 1485) староста жамойцкі, кашталян віленскі
Ян Кезгайлавіч (каля 1415 — 1485) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Староста жамойцкі (з 1451), кашталян віленскі (1478—1485).
Ян Кезгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кезгайла Валімонтавіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Янавіч Кезгайла | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1415 |
||||||
Смерць |
1485 |
||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Кезгайла Валімонтавіч | ||||||
Маці | Алена | ||||||
Дзеці | Станіслаў, Мікалай, Алена |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены з нявызначанага роду. Меў братоў Міхала і Дабяслава.
Меў сыноў Станіслава і Мікалая, ад якіх пайшлі пазнейшыя пакаленні Кезгайлаў, і дачку Алену.
Ад вялікага князя Казіміра ў 1451 годзе атрымаў Мсцібогаў у Ваўкавыскім павеце, спадчынай па бацьку — частку Дзявялтова, Крожаў і іншых маёнткаў на Жамойці. Па атрыманні спадчыны бяздзетных братоў стаў адным з найбагатых магнатаў краіны[1].
Радавод
правіцьКЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Насевіч В. Кезгайлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 80. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr 1-2.