Ян Клеменс Браніцкі
Ян Клеменс Браніцкі (21 верасня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (1724—1728), генерал артылерыі кароннай (1728—1735), гетман польны (1735—1752) і вялікі каронны (з 1752), адначасова кракаўскі ваявода (1746—1762) і кашталян (з 1762).
Ян Клеменс Браніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Klemens Branicki | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Патоцкі | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Пётр Жавускі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
Пераемнік | Ежы Аўгуст Мнішак | ||||||
Нараджэнне |
21 верасня 1689[1][2] |
||||||
Смерць |
9 кастрычніка 1771[1][4][…] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браніцкія | ||||||
Бацька | Стэфан Мікалай Браніцкі | ||||||
Маці | Кацярына Схаластыка з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка | Кацярына Барбара з Радзівілаў[d][5], Ізабела з Панятоўскіх і Барбара з Шэмбакаў[d] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Клеменс Браніцкі — адзін з найбольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае (з 1719), Кросненскае (з 1720), Масціцкае (з 1744) і Златарыйскае (з 1750) староствы.
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляшскага, і Кацярыны Схаластыкі з Сапегаў. Другое імя Клеменс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімір.
У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосці служыў у французскім войску. Па вяртанні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла і ажаніўся з ягонай дачкой Кацярынай.
Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абранне на сталец Аўгуста Саксонскага.
Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала план дзяржаўных рэформ, імкнулася перацягнуць Яна Клеменса Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 годзе яна зладзіла шлюб Браніцкага з Ізабеляй Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганні «Фаміліі» не далі плёну.
Быў платным агентам французскага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (1756—1763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па смерці Аўгуста Саксонскага ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Венгрыю, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўлення ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфедэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.
Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляшскі Версаль»). У 1745 заснаваў у горадзе Вайсковую школу будаўніцтва і інжынерыі.
Зноскі
- ↑ а б Jan (Johann) Klemens Graf Branicki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan Klemens Branicki h. Gryf // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119176076 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Branicki, Graf von Branice, Ruczcza und Tykocin, Johann Kasimir // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 2. — S. 115.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
правіць- Семянчук Г. Браніцкі Ян Клеменс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 82. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Браніцкіх Архівавана 13 лістапада 2013.