Ян Клеменс Браніцкі (маршалак надворны каронны)
маршалак надворны каронны
Ян Клеменс Браніцкі (польск.: Jan Klemens Branicki; ? — 1673) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Клеменс Браніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() герб «Грыф»[1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1624 | ||||||
Смерць | 1673[2] | ||||||
Род | Браніцкія герба «Грыф» | ||||||
Бацька | Ян Клеменс Браніцкі[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра Катажына з Чарнецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Стэфан Мікалай Браніцкі |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і Яна Клеменса, падкаморыя кракаўскага[3].
Маршалак Кароннага Трыбунала (1651). Разам са Стафанам Чарнецкім актыўны ўдзельнік Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў са шведамі. Падстолі (1658) і стольнік (1660) каронны. Разам з цесцем у 1660-х гг. падтрымліваў дзяржаўныя рэформы і выступаў супраць Любамірскага рокаша 1655—1656 гадоў. Дарадчык караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Вішнявецкага[3].
Сям’яПравіць
Пры заключэнні шлюбу з Аляксандрай Катажынай Чарнецкай атрымаў у якасці пасагу маёнтак Тыкоцін. Меў сына Стафана Мікалая і 3 дачок[3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.
- ↑ Jan Klemens Branicki // http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02128418
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Генадзь Семянчук. Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
ЛітаратураПравіць
- Генадзь Семянчук. Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх