Ян Курчэўскі
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1854(1854-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1916(1916-07-30) (62 гады)
Месца смерці
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Ян Курчэўскі (8 чэрвеня 1854, Солы або Данюшава Ашмянскага павета, цяпер Смаргонскі раён -- 30 ліпеня 1916, Вільня) — святар, гісторык.

Біяграфія правіць

Ёсць дзве версіі пра месца нараджэння Яна Курчэўскага. Найбольш пашыраная -- Данюшава каля Смаргоні. Курчэўскі шмат зрабіў для мясцовага касцёла -- набыў арган, падарыў у 1907 годзе вялікі звон, на якім захаваўся надпіс: “Прыхаджанам данюшаўскім ад прэлата Курчэўскага. Няхай не акамянеюць сэрцы тых, хто пачуе гэты звон. Вільня, 1907 год”[1]. Але гісторык Тадэвуш Крагель, які працаваў з рукапіснымі ўспамінамі Курчэўскага, які захоўваюцца ў Архідыяцэзійным архіве ў Беластоку, сцвярджае, што сапраўднае месца нараджэння -- Солы, а ў Данюшаве Курчэўскі правёў дзяцінства[2].

Пачаткі святарства правіць

У 1874 годзе паступіў у духоўную семінарыю ў Вільні, у 1879 годзе накіраваны ў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Скончыў акадэмію ў 1881 годзе са ступенню магістра тэалогіі з дысертацыяй De immaterialitate animae. У 1881 годзе ён пасвячоны ў святары ў Векшнях жамойцкім біскупам Аляксандрам Казімірам Берасневічам і прызначаны выкладчыкам рэлігіі ў Другой гімназіі ў Вільні і прафесарам царкоўнага права, пропаведзі і царкоўнай гісторыі ў духоўнай семінарыі. Адначасова быў прэфектам Віленскай прагімназіі.

Святарства правіць

На пачатку служэння ксяндза Курчэўскага Віленскую дыяцэзію ўзначаліў прэлат Пётр Жылінскі, які выступаў за царскі рэжым. За адмову прыняць кнігі для набажэнства на рускай мове, што лічылася «адкрытым выказваннем пагарды да рускай мовы», у 1886 годзе Курчэўскі быў выдалены з гімназіі і семінарыі і накіраваны пробашчам у Кемелішкі, а затым у парафію св. Якава і Філіпа ў Вільні. Гэты касцёл быў адноўлены Курчэўскім. У 1889 годзе прызначаны біскупам Стэфанам Звяровічам канонікам Віленскай катэдры, а ў 1900 годзе прэлатам. Быў таксама членам кансісторыі. У 1899 годзе звольніўся з парафіі і працаваў у біскупскай курыі (у 1904 годзе стаў яе чыноўнікам). У 1904 годзе асвяціў касцёл у Параф'янаве. 17 верасня 1905 годзе загадам віленскага біскупа Эдварда фон Роппа ўрачыста асвяціў кафедральную базіліку ў Беластоку. У 1908 годзе асвяціў перабудаваны касцёл святой Троіцы ў Глыбокім.

Быў апостальскім протанатарыем. У 1901 годзе зноў быў прызначаны прафесарам кананічнага права і царкоўнай гісторыі ў духоўнай семінарыі. Таксама чытаў лекцыі польскай мовы, прапаведніцкай і схаластычнай філасофіі. Пакінуў гэтую пасаду ў 1911 годзе і цалкам прысвяціў сябе навуковай працы. Быў прызначаны прапаведнікам біскупам Стэфанам Звяровічам, а затым біскупам Эдвардам фон Роппам, каб суправаджаць іх падчас кананічных візітаў у Віленскую дыяцэзію. У 1901 годзе адрамантаваў гістарычную трохпавярховую капліцу-слуп св. Яцака ў Вільні на Пагулянцы .

Прапаведаваў у кафедральных і парафіяльных касцёлах і дзякуючы свайму голасу, лёгкасці гаворкі, вобразнасці і прастаце маўлення дайшоў да сэрцаў і розумаў вернікаў. Яго памяць таксама дазваляла цытаваць старонкі са Святой Бібліі.

Дзейнасць у Таварыстве сяброў навук правіць

Курчэўскі быў самавукам, не ведаў навуковага метаду, а ў поглядах на гісторыю Касцёла быў кансерватарам. У сваіх даследаваннях ён, аднак, абапіраўся пераважна на крыніцы, дзякуючы якім яго працы захавалі нязменную каштоўнасць. Гістарыяграфічная творчасць узнікла ў асноўным дзякуючы атмасферы, якую ў той час стварала ў Вільні Таварыства сяброў навук, утворанае дзякуючы змякчэнню ўнутранай палітыкі царызму пасля рэвалюцыі 1905 года. Курчэўскі не быў ініцыятарам утварэння гэтага таварыства, але меў вялікі аўтарытэт у Вільні, і 23 сакавіка 1907 года быў абраны прэзідэнтам таварыства (хоць на той момант яшчэ не меў строга навуковых прац). На першым пасяджэнні Таварыства сяброў навук ён агучыў даклад "Біскуп Белазор і спусташэнне Вільні і кафедральных каштоўнасцей у сярэдзіне XVII ст.". Быў прэзідэнтам таварыства да самай смерці.

Смерць правіць

У апошнія гады жыцця Ян Курчэўскі праз благое здароўе радзей выконваў святарскую службу, аддаючыся выключна навуковай працы. Памёр ад сардэчнага прыступу падчас святой Імшы ў віленскай кафедры 30 ліпеня 1916 года. Гэты факт мемарыялізаваны ўмураваннем пад амвонам памятнай дошкі. Ян Курчэўскі пахаваны ў капліцы на могілках Роса ў Вільні (участак № 26).

Працы правіць

  • Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i pracę biskupów i duchowieństwa diecezji wileńskiej oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, 1912
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju, tom I, 1908
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Źródła historyczne na podstawie aktów kapitulnych i dokumentów historycznych, tom II, 1910
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Streszczenie aktów kapituły wileńskiej, tom III, 1916
  • Wykład przenajświętszej ofiary Mszy Świętej w 30 naukach niedzielnych, 1898
  • Ja Matka Pięknej Miłości: nabożeństwo majowe ku pożytkowi rodzin chrześcijańskich, 1899
  • Mowa żałobna za duszę świętej pamięci Ojca Świętego Leona XIII, 1903
  • Pamiątka uroczystego poświęcenia pomnika i statui św.Jacka w Wilnie, 1906
  • Konferencje i nauki rekolekcyjne, 1906
  • Święci biskupi i apostołowie Litwy i Rusi Litewskiej, 1913
  • Konferencje dla Kapłanów Wypow. przez Ks. Jana Kurczewskiego na rekolekcjach kapłańskich 1913 w Seminarium Wileńskim
  • Kościół katolicki w Smorgoniach, 1914
  • Z dziejów Trynitarzy Polskich, 1914
  • Opowiadania o dziejach Chrześcijaństwa Litwy i Rusi. Część I od chrztu Litwy do końca XVI wieku, 1914
  • Rozmyślania o tajemnicach Różańca Świętego na każdy dzień miesiąca, 1914
  • Pamiątka zbudowania i poświęcenia Trzech Krzyżów w Wilnie na Górze Trzykrzyskiej w roku 1916, 1916
  • Kazania Świąteczne, 1897
  • Kazania przygodne, 1899
  • Kazania na zakończenie XIX wieku, 1901
  • Kazanie w rocznicę poświęcenia Kościoła Katedralnego w Wilnie, 1903
  • Gospodarz i sługa wobec Prawa Bożego, kazania dla robotników 1901, 1906
  • Wiadomości o szkołach parafialnych w Diecezji Wileńskiej, 1909

Зноскі

  1. http://pamsmorgon.blogspot.com/2013/01/blog-post_1383.html
  2. Tadeusz Krahel. Rządy biskupa Stefana Zwierowicza w diecezji wileńskiej w świetle wspomnień ks. Jana Kurczewskiego, „Metrastis” 2003, t. 23, s. 193.

Спасылкі правіць