Ян Ласовіч
Ян Ласовіч (? — 6 лютага 1481, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (з 1463) і віленскі (з 1468).
Ян Ласовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Мікалай Дзяржковіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Гасковіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Луцкая дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Вацлаў Рачкавіч | ||||||
Пераемнік | Marcin Krzeczowicz[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
XV стагоддзе |
||||||
Смерць |
не раней за 6 лютага 1481 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Вільні, паходзіў з мяшчанскага (паводле Яна Длугаша) або шляхецкага роду гербу «Сыракомля» (паводле пазнейшых даследчыкаў). Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, быў канонікам віленскім.
24 студзеня 1463 высвечаны на біскупа луцкага. Перанёс рэзідэнцыю біскупаў Луцкай дыяцэзіі ў мястэчка Порхаў (цяпер Янаў-Падляскі). Уваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. 4 мая 1468 пасвечаны на біскупа віленскага.
Апекваўся пашырэннем сеткі парафій, асвяціў шматлікія новыя касцёлы. Займаўся гаспадарчай дзейнасцю. Браў удзел у знешняй палітыцы дзяржавы, асабліва ў адносінах з Тэўтонскім ордэнам[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Krzysztof Rafał Prokop. Sylwetki biskupów łuckich. — Biały Dunajec — Ostróg, 2001.