Ян Мандэйн (нідэрл.: Jan Mandyn, Jan Mandijn; 1500/1502, Харлем — 1559/1560, Антверпен) — нідэрландскі мастак эпохі Рэнесансу і паўночнага маньерызму.

Ян Мандэйн
Фатаграфія
Дата нараджэння 1500[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1560[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яна Мандэйна адносяць да групы антверпенскіх мастакоў — паслядоўнікаў Іераніма Босха (Пітэр Хейс, Херы мет дэ Блес, Ян Веленс дэ Кок), якія працягвалі традыцыі фантастычных малюнкаў і заклалі асновы так званага паўночнага маньерызму ў супрацьлегласць італьянскаму.

Аўтарства карцін, якія прыпісваюцца Мандэйну, акрамя «Спакусаў св. Антонія», дакладна не ўстаноўлена. Лічыцца, што Мандэйн быў непісьменным і таму не мог пакінуць на сваіх «Спакусах» подпісы гатычным шрыфтам. Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што ён проста змаляваў подпіс з гатовага ўзору.

Зноскі

  1. а б Jan Mandijn , aka Jan Mandyn // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.