Ян Мікалай Хадкевіч
Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад'ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).
Ян Мікалай Хадкевіч польск.: Jan Mikołaj Chodkiewicz | ||
![]() | ||
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780 | ||
![]() Герб «Касцеша» | ||
| ||
---|---|---|
1765 — 1781 | ||
Папярэднік | Юзаф Тышкевіч | |
Пераемнік | Антоні Гелгуд | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | ваенны | |
Нараджэнне | 14 снежня 1738
| |
Смерць | 2 лютага 1781 (42 гады) | |
Пахаванне | Супрасльскі манастыр, Гарадзенскі павет, Вялікае Княства Літоўскае | |
Род | Хадкевічы | |
Бацька | граф Адам Тадэвуш Хадкевіч | |
Маці | графіня Ева Чапская | |
Жонка | графіня Марыя Людвіка Жавуская. Шлюб у 1766 г. | |
Дзеці | 1) Вацлаў Хадкевіч, 2) Юзаф Хадкевіч, 3) Ксаверый Хадкевіч, 4) Аляксандр Францішак Хадкевіч, 5) Ганна Хадкевіч, 6) Разалія Хадкевіч (жонка Аляксанд), 7) Альжбета Хадкевіч (жонка Мацея Радзівіла) (1749-1800)) | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал-лейтэнант | |
Узнагароды |
Паходжанне і сям'яПравіць
З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[1].
У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:
- Вацлаў Хадкевіч
- Юзаф Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
- Ксаверый Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
- Аляксандр Францішак Хадкевіч
- Ганна Хадкевіч
- Разалія Хадкевіч — жонка князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808)
- Альжбета Хадкевіч — жонка князя Мацея Радзівіла (1749—1800)
Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.
АдукацыяПравіць
У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[1].
СлужбаПравіць
У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.
У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.
Смерць і пахаваннеПравіць
Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.