Ян Міхал Развадоўскі

Ян Міхал Развадоўскі (польск.: Jan Michał Rozwadowski; 7 снежня 1867, Чарна каля горада Тарнаў, Польшча — 13 сакавіка 1935) — польскі мовазнавец-індаеўрапеіст, этнограф. Член Польскай Акадэміі навук у Кракаве1903 г.), член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук1911 г.).

Ян Міхал Развадоўскі
Jan Michał Rozwadowski
Дата нараджэння 7 снежня 1867(1867-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1935(1935-03-13)[2] (67 гадоў) ці 14 сакавіка 1935(1935-03-14)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Зянон Клемянсевіч
Партыя
  • Нацыянальная ліга[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 18851889 гг. вучыўся ў Кракаве і Лейпцыгу. З 1899 г. прафесар Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. З 1920 г. віцэ-прэзідэнт, у 19251929 г. прэзідэнт Польскай Акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па агульным, індаеўрапейскім, польскім мовазнаўстве, анамастыцы: «Утварэнне і значэнне слова» (1904), «Семасіялогія, або Навука аб развіцці значэнняў слова» (1907), «Була 1136 года як найстаражытнейшы помнік польскай мовы» (1909), «Гістарычная фанетыка польскай мовы» (1914), «Адносіны польскай мовы да іншых славянскіх» (1915), «Пра з'явы і развіццё мовы» (1921), «Даследаванні назваў славянскіх рэк» (выд. 1948) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Wybór pism. T. 1 — 3. — Warszawa, 1959—1961.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Розвадовский Ян Михал // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Biogramy uczonych polskich, Cz. I: Nauki społeczne, zeszyt 3: P-Z (pod redakcją A. Śródki i P. Szczawińskiego), Ossolineum, Wrocław 1985.
  • Stanisław Urbańczyk, Jan Michał Rozwadowski, w: Polski Słownik Biograficzny, tom XXXII, 1991.
  • Joanna Maksym Benczew, Mariusz Patelski, Jana Michała Rozwadowskiego zainteresowania Słowiańszczyzną, w: Slovanský svět očima badatelů a publicistů 19. a 20. století. Sborník z mezinárodni vĕdecké konference k 50. výročí úmrtí Ludvíka Kuby (Opole 16. — 17. listopadu 2006), Etnologický ústav AV ČR, v.v.i.: Praha 2007, s. 116—124.

Спасылкі правіць