Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Ян Міхал Салагуб | |||
Ян Міхал Салагуб | |||
![]() Герб «Праўдзіц» | |||
| |||
---|---|---|---|
1731 — 1746 | |||
Папярэднік | Станіслаў Панятоўскі | ||
Пераемнік | Ян Ежы Флемінг | ||
| |||
1746 — 1748 | |||
Папярэднік | Адам Тадэвуш Хадкевіч | ||
Пераемнік | Караль Юзаф Сапега | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 1697 | ||
Смерць | 8 мая 1748 | ||
Пахаванне | |||
Род | Салагубы | ||
Бацька | Геранім Салагуб | ||
Маці | Кацярына Гротус | ||
Жонка | Алена з Шамоўскіх[d], Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d] і Тэрэза з Агінскіх[d] | ||
Дзеці | ад першага шлюбу: Юзаф Антоні, Антоні Юзаф, Кацярына, Ганна | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[1].
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[2].
Сям'яПравіць
У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685 — 1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720 — 1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[3].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Przemysław P. Romaniuk, Jan Michał Sołłohub w: Polski Słownik Biograficzny, t. XL, str. 309-315
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008.