Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)

Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі1589).

Ян Нарушэвіч
польск.: Jan Naruszewicz
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
Вялікі лоўчы літоўскі
1589 — каля 1613
Папярэднік Мікалай Нарушэвіч
Пераемнік Крыштаф Нарушэвіч
 
Нараджэнне 1558
Смерць 1613(1613)
Род Нарушэвічы
Бацька Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці Барбара Кунцэвіч
Жонка Марына Саламярэцкая
Дзеці Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.

Сям'яПравіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.

Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.

КрыніцыПравіць