Ян Непамук (абраз з Трабаў)
абраз з Трабаў
Ян Непамук — абраз з касцёла в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1732 годзе. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-344, Ж-84)[1]. Памер абраза — 93 × 75,5 см[2].
| ||
Ян Непамук. 1732 | ||
Матэрыял | палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 93 × 75,5 см | |
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск |
Апісанне
правіцьВыява Святога Яна Непамука напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. А надпіс на латыні «S. Iohannes Nepomucenus. Anno Domini 1732», які і сведчыць пра дату стварэння абраза, застаўся на ранейшай цвёрдай аснове. Рама з вышэйпрыведзеным надпісам ад абраза «Ян Непамук» выяўлена ў фондасховішчы музея[1].
Зноскі
- ↑ а б Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ ДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ Архівавана 19 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018