Ян Непамуцэн Касакоўскі

(1755—1808) біскуп інфлянцкі і віленскі

Ян Непамуцэн Касако́ўскі[2] (польск.: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 мая 1755, Голча Кракаўскага ваяводства — 26 жніўня 1808[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 9 жніўня 1798).

Ян Непамуцэн Касакоўскі
Герб
біскуп інфлянцкі[d]
10 мая 1794 — 17 лістапада 1798
Дыяцэзія Інфлянцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Юзаф Казімір Касакоўскі
біскуп віленскі
17 лістапада 1798 — 8 кастрычніка 1808
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Ігнацы Якуб Масальскі
Пераемнік Іеранім Страйноўскі
тытулярны біскуп
з 23 верасня 1793
Дыяцэзія дыяцэзія Ларыма[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 16 мая 1755(1755-05-16)[1] ці 18 чэрвеня 1755(1755-06-18)
Смерць 26 жніўня 1808(1808-08-26)[1] (53 гады) ці 8 кастрычніка 1808(1808-10-08) (53 гады)
Дынастыя Касакоўскія
Бацька Антоні Касакоўскі[d]
Маці Канстанцыя з Красноўскіх[d]

Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Я. Касакоўскі. Караль Рыпінскі, XIX ст.

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Антонія, падстолія новагародскага, і Канстанцыі з Красноўскіх.

Навучаўся ў піярскіх калегіумах у Пётркаве і Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі і Англіі.

Святар з 1787 года, член віленскага капітула з 1788 года, каад’ютар інфлянцкага біскупа і член Адукацыйнай камісіі з 1793 год.

Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.

Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.

Аўтар шматлiкiх казанняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыуша, перакладаў з французскай мовы[4].

Крыніцы

правіць
  1. а б Jan Nepomucen Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Таксама Ян Непамук Касакоўскі — Крыніца: Ігар Ганчарук. Становішча і арганізацыйная структура рымска-каталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі (1772—1830 г.) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Гістарычны Альманах». Том 6, 2002.
  3. ЭнцВКЛ 2005, с. 69.
  4. ЭнцВКЛ 2005, с. 70.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць