Ян Новак-Езяранскі

Ян Новак-Езяранскі (польск.: Zdzisław Antoni Jan Nowak-Jeziorański; 3 кастрычніка 1914 — 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг № 1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі»[крыніца?], антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.

Ян Новак-Езяранскі
польск.: Jan Nowak-Jeziorański
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, палітык
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1914(1914-10-03)[1] ці 1913[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2005(2005-01-20)[5]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць Польская Рэспубліка
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Радыё Свабода

Прозвішча і мянушкі правіць

Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak стала яго журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ў акупаваную Польшчу.

Езяранскі пачаў журналісцкую кар'еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службага Саветаё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.

У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.

Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.

Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сіл магчымасцей данесці свае погляды да ўласнага народа.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Jan Nowak // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jan Nowak // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  5. Jan Nowak-Jeziorański (właśc. Zdzisław Jeziorański) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі правіць