Ян Павел II
Ян Па́вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła ⓘ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года. У 2014 годзе Рымска-каталіцкай царквой абвешчаны святым.
Біяграфія
правіцьДзяцінства і юнацтва
правіцьКараль Юзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям’і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папу было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.
Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. У час нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[8]
У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.
Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах — на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.
Служэнне царкве
правіцьУ 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў Рыме, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.
Папа Рымскі з 1978 года. Выжыў пасля замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года.
Пантыфікат Яна Паўла ІІ вядомы адкрытым дыялогам: ён пасрэднічае ў міжнародных канфліктах, выступае са зваротамі аб міры, праводзіць супольныя малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій. Пры ім праведзена рэформа кананічнага права (1984), выдадзены новы «Катэхізіс каталіцкай царквы» (1992), рэарганізавана Рымская курыя, ажыццёўлены шматлікія кананізацыі і беатыфікацыі.
Папа правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардыналы. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме «motu proprio», тысячы папскіх лістоў.
Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і Папу Пію IX (1846—1878). Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.
Аўтар прац па праблемах хрысціянскай філасофіі чалавека («Любоў і адказнасць», 1960; «Асоба і ўчынак», 1969; «Пытанні суб’екта маральнасці», 1991), шматлікіх энцыклік, а таксама вершаў, паэм, п’ес.
Яго верш «Юдэйская пустыня» пераклала на беларускую мову Хрысціна Лялько[9].
Ян Павал ІІ стаў першым пантыфікам у гісторыі, які пачаў звяртацца да беларускіх вернікаў па-беларуску ў сваіх святочных віншаваннях з нагоды Вялікадня і Нараджэння Хрыстовага, а таксама падчас сустрэч з дэлегацыямі беларусаў[10].
Ацэнкі
правіцьУ 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.
Глядзець таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Иоанн Павел II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Johannes Paul II. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eddy M., Kulish N. Hitching a Name to a Star, Then Watching It Set — 2013. — ISSN 0362-4331 Праверана 14 красавіка 2024.
- ↑ Johannes Paul II. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.loc.gov/resource/lcwa00085477.rUaOsjI0RaizrARXM1lLGA/
- ↑ а б Optional Memorial of St. John Paul II - October 22, 2014 - Liturgical Calendar Праверана 14 красавіка 2024.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 11 жніўня 2023.
- ↑ His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ svaboda.org
Літаратура
правіць- Мазоўка Н.К. Іаан Павел II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Jan Paweł II. Od Wydawców // Папа Рымскі, які любіў горы = Papież, który kochał góry. — 1-е выд. — (W.): Kolekcja PWN, 2011. — С. 5. — 85 с. — ISBN 978-83-01-16644-1.
Спасылкі
правіцьЯн Павел II у Вікіцытатніку | |
Ян Павел II на Вікісховішчы |