Ян Пётр Норблін

Ян Пётр Норблін (фр.: Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine; 15 чэрвеня 1745, Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, Шампань(руск.) бел.[8] — 23 лютага 1830, Парыж) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.

Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн
фр.: Jean-Pierre Norblin de La Gourdaine
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine
Дата нараджэння 15 ліпеня 1745(1745-07-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1830(1830-02-23)[1][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Aleksander Jan Konstanty Norblin[d], Louis-Pierre Norblin[d] і Sébastien Norblin[d]
Род дзейнасці мастак, карыкатурыст, настаўнік, гравёр, графік, рысавальнік
Жанр мастак, графік
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацька мастака Себасцьена Луі Гіём Норблена(польск.) бел., віяланчэліста Луі П'ера Мартэна Норблена(руск.) бел., польскага бранзаўшчыка Аляксандра Яна Канстанты Норбліна(фр.) бел..

БіяграфіяПравіць

 
«Польскі шляхціч»
  • 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім.
  • 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
  • 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
  • 1830 г. — памёр у Парыжы.

Школа жывапісуПравіць

Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.

ТворчасцьПравіць

На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118786415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine
  4. Jean Pierre Norblin de La Gourdaine // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118786415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  7. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
  8. Норблен Жан Пьер (руск.) 

СпасылкіПравіць