Адкрыць галоўнае меню

Ян Радзівіл (151627 верасня 1551), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Ян Радзівіл (1516—1551)
Jan Radziwiłł (krajczy wielki litewski).PNG
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1516[1]
Смерць: 27 верасня 1551(1551-09-27)
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Ян Радзівіл
Маці: Ганна з Кішкаў[d]

Сын кашталяна трокскага Яна Радзівіла.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1542 падарожнічаў па Італіі. У 1544 як староста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ увайшоў у склад Рады ВКЛ. Набліжаны да вял. князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Дзякуючы намаганням брата Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 1547 атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы».

Вызнаваў лютэранства.

Меў разам з братам непадзеленыя маёнткі ў Літве, а таксама Нягаевічы, Котлава, Задзвею, Нясвіж, Лахву ў Навагрудскім пав., Дуброву, Узду, Шах у Мінскім пав. і інш.

У шлюбе з Эльжбетай Гербурт дзяцей не меў, пасля яго смерці маёнткі перайшлі да брата.

  1. Pas L. v. Prince Jonas Radvila // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713