Ян Радзівіл (1492—1542)
Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (1492 — 1542) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), дзяржаўца маркаўскі (1520—1534) і васілішскі (з 1523), староста бельскі (з 1522), староста жамойцкі (з 1535).
Ян Радзівіл | |
---|---|
![]() | |
![]() Трубы | |
Нараджэнне |
1492[1] ці 1492 |
Смерць |
студзень 1542 ці 1542 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Мікалай Радзівіл |
Маці | Альжбета з Саковічаў |
Жонка | Ганна з Касцевічаў[d] |
Дзеці | Ганна з Радзівілаў[d], Петранеля з Радзівілаў[d] і Альжбета Сяняўская |
Дзейнасць | палітык |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла і Альжбеты з Саковічаў.
Браў удзел у вайне супраць Тэўтонскага ордэна (1516—1521). Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазовіяй(1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541). У 1530-1540-я гады трыумвірат у складзе Ян Радзівіла, яго дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя Жыгімонта Старога. Браў удзел у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы (1534—1537).
Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Касцевіч меў 3 дачок. С смерцю Яна Мікалаевіча згасла па мячы лінія Радзівілаў — князёў «на Ганёндзу і Райгрудзе».
Зноскі
- ↑ Jan Radziwiłł // MAK