Ян Радзівіл (1492—1542)

1492—1542
(Пасля перасылкі з Ян Радзівіл (14xx—1542))

Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (1492 — 1542) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), дзяржаўца маркаўскі (1520—1534) і васілішскі (з 1523), староста бельскі (з 1522), староста жамойцкі (з 1535).

Ян Радзівіл
Jan Radzivił. Ян Радзівіл (1733-37).jpg
Herb Traby.jpg
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 1492
Смерць студзень 1542
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл
Маці Альжбета з Саковічаў
Жонка Ганна Касцевіч[d]
Дзеці Ганна Радзівіл[d], Петранеля Радзівіл[d] і Альжбета Сяняўская

БіяграфіяПравіць

Сын канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла і Альжбеты з Саковічаў.

Браў удзел у вайне супраць Тэўтонскага ордэна (1516—1521). Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазовіяй(1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541). У 1530-1540-я гады трыумвірат у складзе Ян Радзівіла, яго дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя Жыгімонта Старога. Браў удзел у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы (1534—1537).

Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Касцевіч меў 3 дачок. С смерцю Яна Мікалаевіча згасла па мячы лінія Радзівілаў — князёў «на Ганёндзу і Райгрудзе».