Ян Радзівіл (1516—1551)
Ян Радзівіл (1516—27 верасня 1551), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Ян Радзівіл | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1516[1][2][…] ці 1516 |
Смерць | 27 верасня 1551 ці 1551 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Ян Радзівіл |
Маці | Ганна з Кішкаў[d] |
Дзейнасць | палітык |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын кашталяна трокскага Яна Радзівіла.
Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1542 падарожнічаў па Італіі. У 1544 як староста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ увайшоў у склад Рады ВКЛ. Набліжаны да вял. князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Дзякуючы намаганням брата Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 1547 атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы».
Вызнаваў лютэранства.
Меў разам з братам непадзеленыя маёнткі ў Літве, а таксама Нягаевічы, Котлава, Задзвею, Нясвіж, Лахву ў Навагрудскім павеце, Дуброву, Узду, Шах у Мінскім пав. і інш.
У шлюбе з Эльжбетай Гербурт дзяцей не меў, пасля яго смерці маёнткі перайшлі да брата.