Ян Свамердам
Ян Свамердам (12 лютага 1637 -17 лютага 1680) — галандскі натураліст.
Ян Свамердам | |
---|---|
нідэрл.: Jan Swammerdam | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1637[1][2][…] |
Месца нараджэння | Амстэрдам |
Дата смерці | 17 лютага 1680[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | Амстэрдам |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пчаляр, энтамолаг, урач, анатам, натураліст, біёлаг |
Навуковая сфера | энтамалогія |
Альма-матар | Лейдэнскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Franciscus Sylvius[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт у 1663. У 1667 абараніў дысертацыю па тэме дыхання жывёл. Асноўныя працы па анатоміі чалавека і жывёл, асабліва насякомых, а таксама малюскаў, земнаводных і інш. Прапанаваў класіфікацыю насякомых (падзяліў іх на 4 групы), заснаваную на асаблівасцях іх метамарфоза. Быў прыхільнікам прэфармацыі. Адпрэчваў магчымасць самаадвольнага зараджэння. Распрацаваў новую методыку прэпаравання, прапанаваў шэраг прэпаравальных інструментаў, упершыню стаў ужываць метад ін’екцыі ў сасуды. Сканструяваў прыборы для рэгістрацыі працы сэрца, дыхальных рухаў, цягліцавых скарачэнняў пры раздражненні нерва і інш.
Зноскі
- ↑ а б Jan Swammerdam — 2009.
- ↑ а б Johannes Swammerdam — 2009.