Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
Ян Уладзіслаў Бжастоўскі (1646 — 29 верасня 1710) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян троцкі (1705—1710).
Ян Уладзіслаў Бжастоўскі літ.: Jonas Vladislovas Bžostovskis | ||
![]() Герб «Стрэмя» | ||
| ||
---|---|---|
1705 — 1710 | ||
Папярэднік | Казімір Аляксандр Пацей | |
Пераемнік | Мікалай Францішак Агінскі | |
| ||
1681 — 15 чэрвеня 1705 | ||
Папярэднік | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | |
Пераемнік | Стафан Ян Слізень | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1646[1][2] | |
Смерць | 29 верасня 1710 | |
Дынастыя | Род Бжастоўскіх | |
Бацька | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | |
Маці | Барбара Дунін-Раецкая | |
Жонка | Канстанцыя Млечка | |
Дзеці | Юзаф Бжастоўскі, Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі, Разалія з Бжастоўскіх[d], Рахель з Бжастоўскіх[d] і Тэрэза з Бжастоўскіх | |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Пісар вялікі літоўскі у 1672—1698, рэферэндар вялікі літоўскі у 1681—1705, кашталян троцкі з 1705; староста субоцкі з 1669, азяцкі з 1674, мядзельскі, даўгоўскі, аранскі, быстрыцкі. 3 1674 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Удзельнічаў у вайне шляхты супраць Сапегаў.
Сям’яПравіць
Ян Уладзіслаў быў жанаты з дачкой Віктара Канстанціна Млечкі Канстанцыяй і меў з ёй двух сыноў:
Таксама меў 4 дачок:
- Разалію (пам. у 1746), была жонкай Яна Людвіка Плятэра, ваяводы інфлянцкага
- Ракель (пам. у 1712), была жонкай Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна, ваяводы віцебскага
- Тэрэзу, была жонкай Марцыяна Міхала Агінскага, кашталяна і ваяводы віцебскага
- Іаану
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Бжастоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 326. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Kazimierz Piwarski. Brzostowski Jan Władysław // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1937. — Т. 3. — С. 49–50. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910