Ян Уладзіслаў Сангушка
Ян Уладзіслаў Сангушка (? — 1652) — рэчыпаспалітаўскі арыстакрат. Староста суражскі.
Ян Уладзіслаў Сангушка Jan Władysław Sanguszko | |
![]() Герб «Літоўская Пагоня» | |
Нараджэнне | не раней за 1603 |
---|---|
Смерць | 1652 |
Дынастыя | Род Сангушкаў |
Бацька | Сымон Самуэль Сангушка |
Маці | Ганна з Завішаў[d] |
Жонка | Ганна з Радзівілаў[d] |
Дзеці | Геранім Сангушка |
З ковельскай галіны княжацкага роду Сангушкаў, сын віцебскага ваяводы Сямёна Самуэля Сангушкі і яго першай жонкі Ганны з Завішаў.
Жанаты з Ганнай з Радзівілаў (? — 1659), дачкой 2-га клецкага ардыната Яна Альбрэхта Радзівіла. Меў адзінага сына Гераніма, старосту суражскага.