Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, в. Дабратычы Берасцейскага павета — 6 ліпеня 1751) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канцлер літоўскі (з 1735).
Ян Фрыдэрык Сапега польск.: Jan Fryderyk Sapieha | ||
![]() | ||
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст. | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1735 — 1751 | ||
Папярэднік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | |
Пераемнік | Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | гісторык | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 18 кастрычніка 1680[1][2] | |
Смерць | 6 ліпеня 1751 (70 гадоў) ці 5 ліпеня 1751[1] (70 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Сапегі | |
Бацька | Казімір Уладзіслаў Сапега | |
Маці | Францішка з Копцяў[d] | |
Жонка | Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d] | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Уладзіслава Сапегі і Францішкі з Копцяў.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Любліне і Варшаве. У час Паўночнай вайны 1700—1721 спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі, у 1706 перайшоў у лагер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэферэндара літоўскага (1706—1709). Пасля вяртання на трон Аўгуста II амнісціраваны.
Кашталян менскі ў 1711—1712 (адмовіўся ад пасады), троцкі ў 1716—1735, вялікі канцлер літоўскі з 1735. Далучыўся да Тарнагродскай канфедэрацыі праціўнікаў караля. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Літоўскага. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, быў старостам берасцейскім (з 1697) і прапойскім (з 1739). Кавалер ордэна Белага Арла з 1730 года.
СпадчынаПравіць
Значную частку жыцця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая станам на 1744 складалася з 3500 экзэмпляраў.
Напісаў гісторыю абраза Дзевы Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гістарычна-генеалагічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш. У Кодзенскім касцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[3].
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Johann Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 237.
- ↑ Jan Fryderyk Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.
КрыніцыПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Мацук А. Сапега Ян Фрыдэрык // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Фрыдэрык Сапега