Ян Юзафавіч Галынскі
Ян Юзафавіч Галынскі, або Іван Восіпавіч Галынскі (руск.: Иван Осипович Голынский, польск.: Jan Hołyński; 1746 — 1817) — дзяржаўны дзеяч.
Ян Юзафавіч Галынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Клямры[d] | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Міхал Юзафавіч Галынскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Леан Глінка[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Антоні Галынскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Юзаф Стахоўскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Ільініч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Антоні Галынскі[d] | ||||||
Нараджэнне | 1746[1] | ||||||
Смерць | 1817 | ||||||
Род | Галынскія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Антоні Галынскі[d] | ||||||
Маці | Петранэля з Жукоўскіх[d] | ||||||
Жонка | каля Барбара з Кашыцаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Міхал Янавіч Галынскі, Вінцэнты Міхал Галынскі, Ігнат Янавіч Галынскі, Гаўдэнцій Іванавіч Галынскі, Іосіф Іванавіч Галынскі і Юстына з Галынскіх[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Міхала.
Клімавіцкі павятовы маршалак у 1772—1775 і 1778—1781 гадах. У 1776—1778 гг., за часы маршалка Юдыцкага, ад імя шляхты губерні Ян Галынскі, разам з Янам Юзафовічам і Янам Жукоўскім ігралі важную ролю ў канфлікце паміж шляхтай і магілёўскім губернатарам М. Кахоўскім , які жадаў падпарадкаваць сабе судаводства ў губерні. Сутыкненне прынцыпаў аўтарытарна-валявога кіравання і рэгіянальнага шляхецкага самакіравання скончылася (паводле рашэння Кацярыны II) заменай Кахоўскага на Пасека .
Ян Галынскі не толькі хваліўся ўплывам на генерал-губернатарскую і губернатарскую ўладу, але і быў руплівым гаспадаром, што дазволіла яму набыць у Рыгора Пацёмкіна яго вялікую частку Крычаўскага староства і стаць латыфундыстам.
Маршалак дваранства Магілёўскага намесніцтва ў 1781—1789 гадах. Наступным магілёўскім намесніцкім маршалкам стаў яго брат Міхал Юзафавіч Галынскі.
Літаратура
правіць- Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 122. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 204. — ISBN 978-83-65880-76-5