Ян Янавіч Забярэзінскі

(пам. 1538) маршалак вялікі літоўскі, ваявода новагародскі і троцкі

Ян Забярэзінскі (каля 1480 — 1538) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Забярэзінскі
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Вялікі маршалак літоўскі
1522 — 1538
Папярэднік Ян Радзівіл Барадаты
Пераемнік Мікалай Радзівіл Чорны
Нараджэнне каля 1480
Смерць 1538(1538)
Род Забярэзінскія
Бацька Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Маці Ганна Насута
Жонка Барбара Кезгайла
Соф'я Радзівіл
Дзеці Ян, Ганна
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак гаспадарскі ў 1506—1516, ваявода новагародскі ў 1509—1530, намеснік дарагічынскі (1514), маршалак земскі з 1522 і ваявода троцкі з 1531.

У 1529 ставіў у войска 197 коннікаў.

Сям'я правіць

З Забярэзінскіх, сын троцкага ваяводы Яна Юр'евіча і Ганны Насуты.

Быў двойчы жанаты. У пасаг за першай жонкай Барбарай Кезгайлай (дачка Станіслава Кезгайлы) атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім павеце. Другім шлюбам быў жанаты з Соф'яй Радзівіл (дачка Мікалая Радзівіла).

Меў сына Яна і дачку Ганну (жонка Фёдара Сапегі, а потым Стэфана Збаражскага).

Літаратура правіць