Ян ад Крыжа (ісп.: Juan de la Cruz, сапраўднае імя Хуа́н дэ Е́пес А́льварэс, ісп.: Juan de Yepes Álvarez; 24 чэрвеня 1542 — 14 снежня 1591) — каталіцкі святар, святы, манах ордэна кармелітаў, адзін з найвыдатных прадстаўнікоў іспанскай хрысціянскай містыкі.

Ян ад Крыжа
Juan de la Cruz
Свецкае імя Хуан дэ Епес Альварэс
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1542[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1591(1591-12-14)[2][3][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у каталіцтве
Кананізаваны Бенедыктам XIII у 1726 годзе
У ліку прападобны, блаславёны і Настаўнік Царквы
Галоўная святыня грабніца Яна ад Крыжа, Сеговія
Дзень памяці 14 снежня
Заступнік людзі сузіральнага жыцця, містыкі, багасловы, іспанскія паэты
Працы «Узыходжанне на гару Кармель», «Цёмная ноч душы», «Песня духу», «Жывое полымя любові»
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і гандляра шоўкам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс. З сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаў манахам ордэна кармелітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад Святога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва Універсітэце Саламанкі. Яшчэ не скончыўшы навучанне, пачаў ужо і сам выкладаць. Пасвечаны ў святара ў 1567. У тым жа годзе пазнаёміўся са Святой Тэрэзай ад Ісуса, рэфарматарам жаночай часткі ордэна, і натхніўся яе ідэямі.

У лістападзе 1568 разам з яшчэ трыма манахамі ордэна ён заснаваў маленькую манаскую супольнасць, якая ў хуткім часе атрымала празванне «басаногія кармеліты», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасці. У той час Св. Ян і змяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёння — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленне старой часткі ордэна, «абутых кармелітаў». У 1576 яны арыштавалі Св. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Іспаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаянне скончылася ў 1580, калі Папа надаў басаногім кармелітам пэўную незалежнасць ад абутых.

Памёр Св. Ян 14 снежня 1591. У 1726 ён быў кананізаваны, а ў 1926 абвешчаны настаўнікам Царквы.

Літаратурныя працы правіць

Св. Ян ад Крыжа пакінуў пасля сябе больш за 2000 вершаў і тры багаслоўскія трактаты, найбольш вядомы з якіх — Узыходжанне на гару Кармель. Яго творчасць адыгрывае вялікую ролю ў развіцці іспанскай літаратуры.

Найважнейшыя творы:

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. St. John of the Cross // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johannes vom Kreuz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag