Ян IV (Папа Рымскі)

(Пасля перасылкі з Ян IV, Папа Рымскі)

Ян IV (лац.: Johannes PP. IV) (? — 12 кастрычніка 642) — папа рымскі з 24 снежня 640 да 12 кастрычніка 642.

Ян IV
лац.: Johannes PP. IV
Murner History Cod Karlsruhe 3117 (crop).jpg
72-і Папа Рымскі
24 снежня 640 — 12 кастрычніка 642
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Севярын
Пераемнік Тэадор I

Прафесія клерык, ксёндз
Нараджэнне каля 600
Смерць 15 кастрычніка 642
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Родам з Далмацыі. Асудзіў на саборы ерась манафелітаў і так званы «эктэзіс» (тлумачэнне) імператара Іраклія, якое ўхваляла гэта вучэнне. Шмат выкупляў з рабства жыхароў Далмацыі і Істрыі, захопленых славянамі. У Латэране пабудаваў капліцу Св. Венанція — у гонар далучэння істрыйскай схізмы да каталіцкай царквы.

Зноскі