Ян Запальяі
Ян Запальяі (венг. Szapolyai János, Zápolya János) — трансільванскі ваявода і князь, а пасля кароль паўднёвай частцы Венгрыі, так званай Асманскай Венгрыі (1527—1540). З’яўляецца апошнім нацыянальным кіраўніком Венгрыі.
Ян I Запальяі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Szapolyai János | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 11 лістапада 1526 | ||||||
Папярэднік | Петэр Сент-Дзьёрдзьі (Szentgyörgyi Péter) | ||||||
Пераемнік | Перэні Петэр | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 11 лістапада 1526 | ||||||
Папярэднік | Лаяш II | ||||||
Пераемнік | Янаш II Жыгімонт | ||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1487
|
||||||
Смерць |
22 ліпеня 1540 (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Запальяі[d] | ||||||
Бацька | Іштван Запальяі | ||||||
Маці | Ядвіга Цешынская[d] | ||||||
Жонка | Ізабела Ягелонка | ||||||
Дзеці | Янаш II Запальяі[1] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццяпіс
правіцьНараджэнне
правіцьЯн Запальяі нарадзіўся ў 1487 г. у мястэчку Спішскі Град (венг. Szepesi vár), сёння ў Славакіі, загінуў у 1540 г. бліз Сазшабешу (венг. Szászsebes), сёння Румынія. Бацька Яна — Іштван Запальяі (1492—1499), быў сярэднестатычным венгерскім дваранінам, а яго маці паходзіла з высакароднай сям’і Хэдвіг.
Шлях да ўлады
правіцьЗ 1505 г. быў кіраўніком часткі венгерскага дваранства, якая змагалася за вяртанне караля венгерскага рода і супраць якога-небудзь старонняга ўплыву. У 1511 г. атрымаў тытул трансільванскага ваяводы, асноўнай задачай якога стала — падаўленне сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Д’ёрдзя Дожы. Паўстанцы былі разгромлены ў 1514, лідар паўстання пасля першага катавання — загінуў.
У той час Венгрыя знаходзілася пад валадарствам Людовіка Ягелона, у краіне існавала слабасць кіравальнага класа і хаос. Калі асманскі султан — Сулейман Пышны, напаў на Венгрыю, у 1526, то Ян Запальяі са сваім войскам жадаў прыняць удзел у абароне Венгрыі, але па невядомым прычынам своечасова не паспеў да мястэчка Мохач, дзе адбылася вырашальная бітва паміж венграмі і туркамі, у якой апошнія перамаглі.
Паводле некаторых крыніц, адной з падстаў не своечасовага прыбыцця на поле бітвы, было дрэннае стаўленне да дому Габсбургаў. Ён быў у сталым канфлікце з дзеючым каралём і кіравальнай шляхтай.
Валадарства
правіць5 лістапада 1526 г. у горадзе Секешфехервар Ян Запальяі быў абраны венгерскім каралём. Праз месяц, на іншым паседжанні ў Браціславе, быў абраны другі венгерскі кароль — Фердынанд I. Гэта стварыла сітуацыю ў Венгрыі прыблізную да грамадзянскай вайны. Дваранства змяняла прыхільнасць то ў адзін, то ў другі бок, што цалкам дэстэбілізіравала і вычарпала эканамічную магутнасць Венгрыі. Фердынанда падтрымалі: Чэхія, Германія і іспанскі каралеўскі дом. Ян Запальяі звярнуўся да ўсходу, да туркаў, якія, у сваю чаргу, далі яму ўладу над часткай пераможанай Венгрыі. Такім чынам Ян Запальяі стаў каралём Венгрыі пад пратэктаратам Асманскай імперыі.
Смерць
правіцьУ 1540 Ян памірае. Пасля яго смерці, туркі заваявалі Буду, у 1541 г. Венгерская дзяржава стала распадацца на тры часткі Асманскую Венгрыю, Іспанскую і Трансілльванію.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- -{Barta Gábor: A Sztambulba vezető út (1526—1528). Bp. 1983, Magvető}-
- -{Tringli István: Az újkor hajnala. Magyarország története 1440—1541. Bp. 2003, Vince}-
- -{Szakály Ferenc: Virágkor és hanyatlás. 1440—1711. (Magyarok Európában II.) Bp. 1990, Háttér}-.
Спасылкі
правіць- Ян Запальяі на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў