Ян XI (Папа Рымскі)
(Пасля перасылкі з Ян XI, Папа Рымскі)
Ян XI (лац.: Ioannes PP. XI; каля 910, Рым — снежань 935) — Папа Рымскі з сакавіка 931 па снежань 935. Папа перыяду парнакратыі.
Ян XI | ||
---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XI | ||
![]() | ||
|
||
сакавік 931 — снежань 935 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Стэфан VII (VIII) | |
Пераемнік | Леў VII | |
Нараджэнне |
каля 910 Рым, Італія |
|
Смерць |
снежань 935 |
|
Бацька | Папа Сергій III ці Альберых I Спалецкі | |
Маці | Марозія | |
![]() |
Па словах Ліўтпранда Крэмонскага, пазашлюбны сын Марозіі і папы Сергія III: калі гэта так, то ён адзіны ў гісторыі пазашлюбны сын рымскага папы, які сам стаў папам. Ёсць таксама версія, што яго бацькам быў муж Марозіі Альберых I Спалецкі. Атрымаўшы дзякуючы маці рымскі прастол прыкладна ў 20-гадовым узросце, пасля чатырохгадовага пантыфіката Ян разам з ёй быў пасаджаны ў турму іншым яе сынам, Альберыхам II, і неўзабаве ў няволі памёр.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100950108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.