Японскія ваеннапалонныя ў СССР

Японскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы японскай арміі, узятыя ў палон Чырвонай Арміяй у жніўні 1945 г. пераважна на тэрыторыі Кітая і Манчжурыі. Усяго на тэрыторыі СССР і тэрыторыя пад кантролем савецкай арміі: Манголіі, Паўночнай Карэі і некаторых частак Кітая — знаходзілася больш за 500 тыс. палонных японцаў, сярод якіх былі і цывільныя асобы. Апошнія з палонных былі адпраўлены ў Японію 23 снежня 1956 г[1].

Колькасць палонных правіць

Згодна дадзеным спецыяльнай даведкі, падрыхтаванай для вышэйшага кіраўніцтва СССР ў кастрычніку 1956 г[2]. у савецкі палон пайшлі 639 776 чалавек, з якіх 609 448 былі японцамі, а 30 328 — кітайцамі, карэйцамі, манголамі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, 609 448 былі вайскоўцамі, з якіх было 163 генерала, 26 573 афіцэра, 582 712 унтэр-афіцэраў і радавых. 546 752 японца рэпатрыявалі ў 1945-56 гг., таксама Японіі перадалі 6 241 інтэрніраваных і арыштаваных японцаў. Прыводзяцца і дадзеныя на памерлых у палоне. Але даведка не дае дадзеных па вайскоўцам, якіх адпусцілі з палону да адпраўкі ў СССР і па асобам, якія памерлі на франтавых зборных пунктах НКУС СССР.

Размяшканне і праца японскіх ваеннапалонных правіць

Як і іншых палонных Японцаў трымалі ў спецыяльных лагерах НКУС-МУС СССР, часам разам з савецкімі палітычнымі і крымінальнымі зняволенымі. Большая частка знаходзілася Хабараўскім, Прыморскім, Алтайскім і Краснаярскім краях, Іркуцкай, Чыцінскай і Амурскай абласцях, Бурацкай АССР, а некаторых трымалі ў Казахстане, Узбекістане, Туркменістане, Грузіі, на Украіне і некаторых абласцях еўрапейскай часткі Расіі[3].

У СССР японскія ваеннапалонныя працавалі на лесанарыхтоўках, на будаўніцтве жылых і прамысловых будынкаў, на будаўніцтве аўтадарог. Так, у Хабараўску японцамі была пабудавана Вышэйшая партыйная школа (цяпер Далёкаўсходняя акадэмія дзяржаўнай службы), стадыён «Дынама», вялікая колькасць жылых двухпавярховых цагляных будынкаў у рабочых раёнах.

Частка палонных памерла ад цяжкіў умоў працы, неспрыяльнага клімату і недахопу ежы у першыя пасляваенныя гады. У спецдаведцы для ўрада СССР прыводзілася лічба пра 61855 памерлых у палоне[4].

Рэпатрыяцыя правіць

Рэпатрыяцыя пачалася ў кастрычніку 1946 г. і этапамі праходзіла да канца 1956 гг. Згодна загаду Міністра ўнутраных спраў СССР ад 12 красавіка 1948 г. № 00374 «Аб рэпатрыяцыі ваеннапалонных японцаў ў 1948 г.»: «Рэпатрыяцыі падлягаюць генералы, афіцэры, унтэр-афіцэры і радавыя, за выключэннем:

а) супрацоўнікаў разведвальных, контрразведвальных і карных органаў Японіі (супрацоўнікі ваенных місій, органаў паліцыі, жандармерыі, турмаў, лагераў, асобых аддзелаў, „даследчых бюро“ або „інстытутаў“, супрацоўнікі радыёразведкі і штабоў, усе супрацоўнікі 2 аддзелаў Генштаба і штабоў Квантунскай арміі);

б) камандна-выкладчыцкага складу і курсантаў шпіёнскай-дыверсійных школ, удзельнікаў дыверсійных і паўстанцкіх атрадаў, шпіёнскай-дыверсійна-тэрарыстычнай агентуры;

в) кіраўнікоў і спецыялістаў проціэпідэмічнага атраду № 731 і яго аддзяленняў;

г) ваенных злачынцаў з ліку генеральскага і афіцэрскага складу, выкрытых матэрыяламі следства ў падрыхтоўцы ваеннага нападу на СССР, а таксама арганізатараў ваенных канфліктаў на возеры Хасан, Халхін-Гол і інш.;

д) кіраўнікоў фашысцкага таварыства „Кіа-Ва-Кай“;

е) іраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэакцыйных арганізацый і груп, якія ставяць перад сабой задачу здзяйснення варожых дзеянняў у лагерах МУС і па вяртанні на радзіму весці барацьбу супраць дэмакратычных арганізацый;

ё) кіраўнікоў урадавых устаноў і органаў Маньчжоу-Го і членаў імператарскага японскага двара;

ж) усіх ваеннапалонных, асуджаных за злачынствы, учыненыя ў палоне, да заканчэння тэрміну пакарання;

з) нетранспартабельных хворых да выздараўлення».

 
Японскія салдаты, якія вяртаюцца з Сібіры, чакаюць, каб сысці з карабля на бераг. г. Майдзуру, прэфектура Кіёта, Японія, 1946 год.

4 кастрычніка 1946 года Савет міністраў СССР выдаў пастанову № 2235—921с аб рэпатрыяцыі японскіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб. 11 кастрычніка міністр унутраных спраў СССР падпісаў загад № 00916, у якім даваўся загад аб рэпатрыяцыі не менш за 25 тыс. чал. у Японію. Пастановай Савета міністраў ад 13 снежня 1946 г. № 2690—1109с лік рэпатрыянтаў быў павялічаны за кошт ваеннапалонных, якія падлягалі рэпатрыяцыі з тэрыторыі Паўночнай Карэі і Ляодунскага паўвострава.

У сакавіку 1947 г. Савмін і МУС СССР выдалі загады аб вяртанні ў Японію 160 тыс. палонных. Пазней у тым жа годзе гэты лік дапоўнілі яшчэ 12,5 тыс. вайскоўцаў і цывільных чыноўнікаў, якім дазволілі вярнуцца на Радзіму.

Другі этап рэпатрыяцыі працягваўся з вясны 1948 года да вясны 1950 года. У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў СССР № 1098—392с ад 5 красавіка 1948 года і з загадам МУС СССР № 00374 ад 12 красавіка вызваленню з мая па лістапад падлягалі 175 тыс. японцаў, у тым ліку: «з лагераў МУС і спецшпіталёў — 129 138 чал., і з батальёнаў МВС — 45 862 чал[5]». У верасні 1948 года таксама былі вызваленыя ўсе карэйцы (каля 2,5 тыс. чал.), якія раней служылі ў Квантунскай арміі.

Апошняя вялікая група палонных была рэпатрыявана па пастанове Савета міністраў СССР ад 10 чэрвеня 1949 г. № 2326—905с. Згодна з загадам міністра ўнутраных спраў ад 15 чэрвеня 1949 г. № 00585 рэпатрыяцыі падлягалі 91 449 японцаў, з якіх 74 019 знаходзіліся ў лагерах МУС і 17 430 — у працоўных батальёнах МВС. На радзіму таксама былі адпраўленыя 2475 грамадзянскіх асоб.

Пастановай Савета міністраў ад 28 снежня 1949 г. № 5867-2192сс і загадам міністра ўнутраных спраў ад 31 снежня № 001139 рэпатрыявана яшчэ 1664 японца, з якіх былі зняты абвінавачванні ў злачынствах. Акрамя іх рэпатрыяцыі падлягалі 4012 чал., па розных прычынах не адпраўленыя на Радзіму ў папярэднім годзе.

Пастановай Савета міністраў ад 17 сакавiка 1950 г. № 1109—397сс і загадам МУС СССР ад 22 сакавіка 1950 г. № 00202 было загадана вызваліць у сакавіку-красавіку 1950 года 3109 японскіх ваеннапалонных і інтэрніраваных, сярод якіх былі асуджаныя за ваенныя і крымінальныя злачынствы. Пасля гэтага 22 красавіка 1950 г. газета «Правда» надрукавала паведамленнеТАСС аб тым, што рэпратрыяцыя японскіх ваеннапалонных скончылася[6].

Але на 29 лістапада 1953 г. ў СССР заставаліся 1047 ваеннапалонных, асуджаных за розныя залчынствы[7], якіх паступова вызвалялі па меры сканчэння іх тэрмінаў зняволення.

Нарэшце, пасля дамоўленасці паміж СССР і Японіяй астатніх 1025 асуджаных японцаў памілавалі і вярнулі на Радзіму ў канцы 1956 г[8]. Тым не менш, некаторыя японцы вырашылі застацца ў СССР. Так Тэцура Ахіка ў 2011 г. стаў апошнім былым японскім ваеннапалонным, які пражываў у Казахстане[9]. Некаторыя іншыя былыя палонныя вярталіся ў Савецкі саюз да сваіх каханых дзяўчат і дзяцей, якіх тыя нарадзілі ім падчас іх прымусовага пражывання ў спецпасяленнях.

 
Сектар пахаванняў японскіх ваеннапалонных на Цэнтральных могілках Хабараўска

У літаратуры і мастацтве правіць

Літаратура правіць

Савецкія фільмы і кнігі звычайна абыходзілі пытанне выкарыстання японскіх палонных і цывільных інтэрніраваных у адбудове эканомікі СССР. Але пра жыццё японскіх палонных у савецкіх лагерах, іх працу і пра здзекі з боку адміністрацыі і крымінальных зняволенных можна знайсці апісанне ў творах А. І. Салжаніцына: 6-томнік «Архіпелаг ГУЛАГ» і апавяданне «Ракавы корпус».

Кінематограф правіць

Тэме японскіх ваеннапалонных прысвечаны такія фільмы як «Фуму Чытай» (Японія, 2009), трылогія «Чалавечыя ўмовы» (Масакі Кабаяшы, Японія, 1959-61) і «Мой шлях» (Паўдн. Карэя, 2011).

Выяўленчае мастацтва правіць

Былы ваеннапалонны японскі дэсантнік Кіуці Нобуо сабраў калекцыю ўспамінаў пра сваё жыццё ў савецкім палоне ў выглядзе ўласных малюнкаў «Нататкі японскага ваеннапалоннага», якія апублікаваў яго сын[10].

Пасля распаду СССР ў Хабараўску на месцы былога лагера і могілак японскіх ваеннапалонных быў усталяваны мемарыяльны парк міру.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Военнопленные японские в СССР// Глоссарий сайта dodi.ru
  2. Справка о количестве военнопленных бывшей японской армии, взятых в плен советскими войсками в 1945 году//ГА РФ, ф. 9401, оп. 2, д. 482, л. 9-12.
  3. Военнопленные японские в СССР// Глоссарий сайта dodi.ru
  4. Справка о количестве военнопленных бывшей японской армии, взятых в плен советскими войсками в 1945 году//ГА РФ, ф. 9401, оп. 2, д. 482, л. 9-12.
  5. Приказ министра внутренних дел СССР № 00374 от 12 апреля 1948 года
  6. Правда. 1950. 22 апреля. С. 2.
  7. История Дальнего Востока России. Т. 3. Кн. 4. Мир после войны: дальневосточное общество в 1945 — 1950-е гг. — Владивосток, 2009. — С. 184
  8. Японские военнопленные в СССР: 1945—1956. Сборник документов / Сост.: В. А. Гаврилов, Е. Л. Катасонова. М.: МФД, 2013. С. 487
  9. The last Japanese man remaining in Kazakhstan: A Kafkian tale of the plight of a Japanese POW in the Soviet Union // japansubculture.com
  10. Записки японского военнопленного

Спасылкі правіць

  • Japanese POWs in Siberia, Unfinished Tragedy(недаступная спасылка) by Toshio Kurihara, Iwanami Shinsho, 2009, 211 pages
  • Катасонова Е. Л. Японские военнопленные в СССР: большая игра великих держав. М.: Институт востоковедения РАН — «Крафт+», 2003
  • Японские военнопленные в Приморье (1945—1949 гг.) Вып.1 Труд военнопленных в угольной промышленности" Владивосток: Государственный архив Приморского края, Мор. гос. ун-т им. адм. Г. И. Невельского) 2005.- 152 с
  • Японские военнопленные в Приморье (1945—1949 гг.) : документы Государственного архива Приморского края Выпуск 2: Труд военнопленных в отраслях народного хозяйства Приморского края, 2006