Ярамір Ягр (чэшск.: Jaromír Jágr; нар. 15 лютага 1972, Кладна, Чэхаславакія) — чэшскі прафесійны хакеіст, які выступае на пазіцыі крайняга нападніка за клуб «Рытыржы Кладна  (укр.)», уладальнікам якога ён з’яўляецца з лета 2011 года. Займае другое месца па ачках у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца па ачках у плэй-оф Кубка Стэнлі. Па галах у чэмпіянатах НХЛ займае трэцяе месца, пры гэтым з’яўляецца самым выніковым сярод еўрапейцаў за ўсю гісторыю НХЛ па галах, ачках, перадачах як у рэгулярных чэмпіянатах, так і ў плэй-оф. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.

Ярамір Ягр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1972(1972-02-15)[1][2][…] (52 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя правы крайні нападнік
Рост 191 см
Вага 92 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера*
1988—1990 Рытыржы Кладна[d]
1990—2001 Пітсбург Пінгвінз
1994—1995 Бальцана[d]
2001—2004 Вашынгтон Кэпіталз
2004—2005 Авангард[d]
2004—2008 Нью-Ёрк Рэйнджэрс
2011—2012 Філадэльфія Флаерз
2012—2013 Далас Старз
2013 Бостан Бруінз
2013—2015 Нью-Джэрсі Дэвілз
2015—2017 Флорыда Пантэрз
2017—2018 Калгары Флэймз

Двойчы заваёўваў Кубак Стэнлі ў складзе «Пітсбург Пінгвінз» (1991, 1992). Са зборнай Чэхіі станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (1998) і двойчы чэмпіёнам свету (2005, 2010). Член «Трайнога залатога клуба» (з 15 мая 2005 года). Член Залы славы чэшскага хакея (з 4 лістапада 2008 года). У 2017 годзе ўключаны ў спіс 100 найвялікшых хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ на думку самой лігі.

На момант пачатку сезона 2020/2021 за ўсю кар’еру ў зборнай і клубах правёў 2542 гульні, набраў 2726 ачкоў (1107 шайб і 1619 перадач). Па колькасці закінутых шайб у афіцыйных матчах займае 1-е месца за ўсю гісторыю хакея.

Зноскі

  1. а б в http://espn.go.com/nhl/player/_/id/405/jaromir-jagr
  2. Jaromir Jagr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://espn.go.com/nhl/player/gamelog/_/id/405/jaromir-jagr
  4. Olympedia — 2006. Праверана 20 лютага 2024.