Яраполк Юр’евіч

князь пінскі
(Пасля перасылкі з Яраполк, князь пінскі)

Яраполк Ю́р’евіч (пасля 1144 — пасля 1190) — магчыма князь пінскі (зг. 1190).

Яраполк Юр’евіч
Нараджэнне не раней за 1144
Смерць не раней за 1190
Род Ізяславічы Тураўскія
Бацька Юрый Яраславіч
Маці Ганна Усеваладкаўна[d]
Дзейнасць арыстакрат

Сын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.

Пад 1190 годам паведамляецца пра шлюб Яраполка, які адбываўся ў Пінску. З гэтага некаторыя даследчыкі робяць выснову, што раней згаданы ў сувязі з Пінскам князь Яраслаў Юр’евіч — брат Яраполка, да 1190 года мог ужо памерці і ён такім чынам заняў пінскі сталец. Аднак не выключаны іншыя варыянты. Зімой 1190 года Пінск наведаў оўруцкі князь Рурык Расціславіч, паводле летапісу ён гасцяваў у «шурынаў» (братоў жонкі). Як шурыны ўжыты ў множным ліку, на думку Алега Рапава, князь Яраслаў быў яшчэ жывы, а Яраполк мог трымаць Пінск разам з ім[1] або быць уладальнікам адной з пінскіх валасцей. Папярэдне Рурык збіраўся праз Пінск у паход супраць літоўцаў, але затрымаўся ў гасцях і потым веснавое надвор’е перашкодзіла яго намерам.

Падчас археалагічных даследаванняў у Пінску знойдзены аскепак амфары з надпісам «Яраполча віно». У папулярнай літаратуры віно суадносяць са згаданым у летапісе вяселлем, аднак, амфары з віном і алеем былі звычайным імпартам, не прынагодным і не толькі княжацкім або арыстакратычным, іх аскепкі сустракаюцца на многіх археалагічных помніках таго часу.

Зноскі

  1. Рапов 1977, с. 92.

Літаратура правіць