Яраполк Святаславіч

Яраполк Святаславіч (? — 978) — князь кіеўскі (970—972), вялікі князь кіеўскі (972—978).

Яраполк Святаславіч
Ꙗропълъкъ Свѧтославличь
Отъезд Ярополка из Киева в город Родню.jpg
Печать Ярополка I.jpg
вялікі князь кіеўскі[d]
972 — 978
Папярэднік Святаслаў Ігаравіч
Пераемнік Уладзімір Святаславіч
Нараджэнне 955
Смерць 11 чэрвеня 978
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Святаслаў Ігаравіч[1][2]
Маці Прадслава[d]
Жонка Irina[d]
Дзеці Святаполк
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын Святаслава Ігаравіча. Упершыню згадваецца пад 968 г., калі ў адсутнасць Святаслава печанегі аблажылі Кіеў, дзе знаходзілася вял.кн. Вольга з трыма ўнукамі: Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. У 970 г. Святаслаў дзеліць уладанні паміж сынамі — Яраполк становіцца кн. кіеўскім. У 975 г. Яраполк захоплівае драўлянскую зямлю, уладанні брата Алега, які гіне ў бітве пад г. Оўручам. Другі яго брат Уладзімір, дазнаўшыся пра гібель Алега, уцякае з Ноўгарада да варагаў у Швецыю, а Яраполк садзіць сваіх намеснікаў у Ноўгарадзе. У 976 г. Яраполк хадзіў супраць печанегаў і, перамогшы іх, усклаў даніну, у 977 г. на службу да Яраполка прыйшоў печанежскі князь Ілдзея. У гэтым жа году ў Кіеў прыбыло візантыйскае пасольства, пацвердзіўшы ранейшыя мірныя пагадненні Русі і Візантыі. У 978 г. Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад і абвясціў вайну Яраполку. Абодва брата пасваталіся да Рагнеды, дачкі полацкага кн. Рагвалода, які прыняў сватаўство Яраполка і адмовіў Уладзіміру. Войска Уладзіміра захапіла Полацк, Рагвалод з сям'ёю быў забіты, а Рагнеда прымушаная стаць уладзіміравай жонкай. Уладзімір аблажыў Кіеў, а Яраполк выбежаў адтуль і закрыўся ў г. Родня. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў яму заманіўшы на перамовы з Уладзімірам, дзе Яраполка забілі. У 1044 г. рэшткі Яраполка эксгумавалі, ахрысцілі і паклалі ў царкве Св. Багародзіцы ў Кіеве.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Историко-биографический словарь «Повести временных лет»: учеб. пособие / В. А. Зверев; науч. ред. В. С. Елагин, В. В. Назанский. — Новосибирск: НГПУ, 2002. — 98 с.
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Россия: 600 кратких жизнеописаний / К. В. Рыжов. — М. : Вече, 2001. — 640 с.